У Варонежы памерла пэнсіянэрка, якой ампутавалі здаровую нагу

Ілюстрацыйнае фота

У Варонежы памерла 89-гадовая мясцовая жыхарка Марыя Дронава, якой лекары памылкова ампутавалі здаровую нагу. Пра гэта паведамляе выданьне «Медиазона» са спасылкай на праваабаронцу з «Зоны права» Булата Мухамэджанава.

4 лістапада Дронаву тэрмінова шпіталізавалі ў гарадзкую бальніцу № 3, дзе павінны былі ампутаваць правую нагу ў сувязі з гангрэнай. Пасьля апэрацыі сын пацярпелай Андрэй Донараў выявіў, што ёй адрэзалі ня хворую правую, а здаровую левую нагу да сярэдзіны сьцягна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: NASA праверыць Boeing і SpaceX, бо Ілан Маск курыў марыхуану

Паводле Андрэя Дронава, лекары назвалі сваё рашэньне правільным, кажучы, што абедзьве нагі ўсё роўна бы давялося ампутаваць у сувязі з пагрозай жыцьцю пацыенткі. Праз тры дні пасьля першай апэрацыі Дронавай выдалілі другую нагу.

Сьледчыя органы распачалі крымінальную справу ў сувязі з памылкай хірургаў. Злачынства кваліфікавалі паводле артыкулу «прычыненьне цяжкай шкоды здароўю па неасьцярожнасьці».