Расейскаму мільярдэру выставілі абвінавачаньне ў карупцыі

Дзьмітрый Рыбалоўлеў

Суд у Манака выставіў абвінавачаньне ў карупцыі супраць расейскага мільярдэра Дзьмітрыя Рыбалоўлева. Пра гэта паведамляе агенцтва AFP.

Акрамя таго, абвінавачаньні прад’яўленыя яго адвакату Тацьцяне Бяршэдзе, а таксама жонцы і сыну былога міністра юстыцыі княства Філіпа Нарміна.

Рыбалоўлева вызвалілі з-пад варты, пакінуўшы пад судовым наглядам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Васьмёрка расейскіх алігархаў з «крамлёўскага дакладу» ЗША, якія маюць інтарэсы ў Беларусі

Расейскі мільярдэр у свой час быў уладальнікам кампаніі «Уралкалий». З 2011 году Рыбалоўлеў зьяўляецца асноўным уладальнікам футбольнага клюбу «Манака». Ён уваходзіць у дваццатку найбагацейшых людзей Расеі паводле вэрсіі часопісу Forbes.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расейскі мільярдэр прадаў карціну да Вінчы за рэкордныя паўмільярда даляраў