«Ноч» Віктара Марціновіча выклалі для бясплатнага спампоўваньня

Чарга па «Ноч» Марціновіча ў Менску, архіўнае фота

Беларускі пісьменьнік Віктар Марціновіч выклаў электронную вэрсію сваёй новай кнігі «Ноч» для бясплатнага спампоўваньня на сайце 34mag.net.

Спампаваць кнігу можна ў фарматах PDF, EPUB, MOBI і FB2. Таксама ў кнігарнях можна знайсьці папяровую вэрсію «Ночы» — у чарзе па кнігу з аўтографам аўтара ў Менску стаялі па паўтары гадзіны.

«Ноч» — ужо шосты раман Марціновіча, папярэднія таксама выдаваліся і ў папяровых, і ў электронных вэрсіях. На чатырох сотнях старонак новага раману расказваецца пра фантастычны сьвет, у якім над Беларусьсю вечная ноч і вечны лістапад, а замест грошай — батарэйкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калі ты ня ў той групоўцы, цябе будуць мазаць лайном недатычнасьці да элітарнай літаратуры, — Марціновіч
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Драма з сабачкам: чаму неўзьлюбілі «Ноч» Марціновіча?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Фэйсбук вымае энэргію». Віктар Марціновіч пра дзьве Беларусі, «нашу Алексіевіч» і лічбавую рэвалюцыю