Расея. Навальны выйшаў на свабоду пасьля 50 сутак арышту.

Аляксей Навальны ў судзе 3 кастрычніка

Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны раніцай 14 кастрычніка выйшаў на свабоду пасьля 50 сутак арышту.

«За тыя 50 дзён, што я тут сядзеў, мы пабачылі яшчэ шмат доказаў таго, што гэты рэжым канчаткова дэградаваў: ад правалаў у зьнешняй выведцы да правалаў у касьмічнай галіне», — адзначыў Навальны пасьля вызваленьня.

Першы тэрмін у 30 сутак Навальны атрымаў за акцыю «Забастоўка выбарцаў», якая прайшла сёлета ў студзені.

Пасьля адбыцьця гэтага тэрміну 24 верасьня яго зноў затрымалі адразу ж на выхадзе з спэцпрыёмніка. Паводле новага абвінавачаньня ў «парушэньні парадку правядзеньня публічнага мерапрыемства» яго асудзілі яшчэ на 20 сутак арышту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Amnesty International назвала расейскага апазыцыянэра Навальнага вязьнем сумленьня