Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апублікавана відэа зьдзекаў зь вязьняў ў омскай калёніі


Ілюстрацыйнае фота. Папраўчая калёнія ва Ўладзімірскай вобласьці Расеі.
Ілюстрацыйнае фота. Папраўчая калёнія ва Ўладзімірскай вобласьці Расеі.

Тэлеканал «Дождь» у нядзелю апублікаваў відэазапіс, на якім, як сьцьвярджаецца, зафіксаваныя зьдзекі са зьняволеных у калёніі нумар 7 гораду Омску. На запісе, у прыватнасьці, распранутыя дагала вязьні сядзяць на кукішках галовамі да сьцяны, затым танцуюць у парах.

«Дождж» сьцьвярджае, што запіс зроблены ў 2015 годзе, пра яго крыніцы тэлеканал не паведамляе. Акрамя запісу, тэлеканал публікуе сьведчаньні некалькіх былых зьняволеных гэтай калёніі. Яны сьцьвярджаюць, што падвяргаліся сэксуальнаму гвалту, катаваньням і зьдзекам з боку наглядчыкаў.

Пра тое, што вязьняў у калёніі нумар 7 прымушалі танцаваць голымі і пра існаваньне відэазапісу з гэтымі танцамі раней паведамляў сайт «Сибирь. Реалии» са спасылкай на адваката арганізацыі «Русь, якая сядзіць».

Паводле інфармацыі «Дажджу», на відэа зьняты інспэктар аддзелу бясьпекі калёніі нумар 7 Васілій Трафімаў, якога суд нядаўна прыгаварыў да двух гадоў калёніі за «перавышэньне паўнамоцтваў».

Раней вялікі рэзананс выклікала публікацыя відэа зьдзекаў зь вязьня ў яраслаўскай калёніі нумар 1. Пачалі зьяўляцца публікацыі пра зьдзекі ў яшчэ некалькіх калёніях.

Дэпутат Дзяржаўнай Думы Расеі Сяргей Шаргуноў на гэтым тыдні зьвярнуўся з просьбай правесьці праверку іншай омскай калёніі — нумар 10.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG