«Россельхознадзор» заявіў, што Беларусь пастаўляе ў Расею амэрыканскую кураціну

Ілюстрацыйнае фота

«Россельхознадзор» заявіў, што выявіў канал незаконных паставак амэрыканскіх кумпячкоў з курыцы ў Расею: буйныя партыі прадукцыі ўвозілі ў краіну зь Беларусі пад відам транзыту зь Літвы ў Казахстан, піша Interfax.by. Інфармацыі пра гэта на сайце «Россельхознадзору» на момант публікацыі няма.

Прадукцыю рэалізоўвалі ў Омскай, Новасібірскай і Арэнбургскай абласьцях Расеі.

Паводле паведамленьня ведамства выявілі:

  • парушэньні вэтэрынарна-санітарных нормаў;
  • неадпаведнасьць у суправаджальных дакумэнтах;
  • замену ў Літве ўвезеных з ЗША кантэйнэраў і іх паўторнае плямбаваньне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея забараніла ўвоз прадукцыі з радзімы Лукашэнкі

Пастаўкі мяса птушкі з ЗША ў Расеі забаранілі ад 2014 году.

У звароце да Палаты прадстаўнікоў і народу 24 красавіка Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь экспартуе 2/3 вырабленай прадукцыі. Агульны рынак з Расеяй ня створаны, а харчовыя войны ўжо набілі аскому. Праца тармозіцца непасьлядоўнай пазыцыяй саюзьніка, лічыць Лукашэнка.