Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падчас выступу на 73-й сэсіі Генэральнай асамблеі ААН заклікаў узмацняць санкцыі супраць Расеі.
«Менавіта адсутнасьць адпаведнага пакараньня прыводзіць да таго, што пасьля Грузіі настала чарга Ўкраіны, пасьля Літвіненкі — Скрыпалёў, пасьля Алепа — Ідлібу. Крэмль ня мае намеру спыняцца на гэтым. Пасьля акупацыі Крыму яго мішэньню сёньня ёсьць акупацыя Азоўскага мора», — сказаў Пятро Парашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сябру адарвала нагу». Грузінскі ваенны лекар пра жнівень 2008 годуЁн заявіў, што, пабудаваўшы Керчанскі мост, Расея пачала «сыстэматычна парушаць свабоду міжнароднай навігацыі праз Керчанскі праліў як для ўкраінскіх, так і для замежных караблёў».
«Такія грубыя парушэньні павінны быць спыненыя як незаконныя, у тым ліку ў рамках Канвэнцыі ААН па марскім праве», — сказаў прэзыдэнт Украіны, патлумачыўшы, што дзейсным захадам для спыненьня Расеі мае быць «узмацненьне санкцыйнай палітыкі супраць яе».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Караблі Ўкраіны прайшлі Крымскі мост для будаўніцтва марской базы6 верасьня Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны прыняла рашэньне ўзмацніць вайскова-марскую прысутнасьць у Азоўскім моры.
У сярэдзіне траўня, пасьля завяршэньня будаўніцтва аўтамабільнай часткі Керчанскага мосту, Расея, як паведамляецца, перамясьціла марскія караблі, у тым ліку вайсковыя караблі Касьпійскай флятыліі, у Азоўскае мора. Масква пры гэтым спасылалася на неабходнасьць узмацніць бясьпеку вакол стратэгічнага аб'екту.
З тых часоў Расея затрымала больш за 148 украінскіх і замежных гандлёвых караблёў і дапытвала чальцоў экіпажаў ды іншых людзей, якія знаходзіліся на караблях.