Зьмяніліся час і месца разьвітаньня з заснавальнікам і дырэктарам інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алесем Ліпаем, які памёр 23 жніўня, піша БелаПАН.
Разьвітаньне адбудзецца ў нядзелю 26 жніўня з 9:00 да 12:00 у рытуальнай залі на вуліцы Альшэўскага ў Менску.
Пахаваюць Алеся Ліпая ў Рудзенску, побач з маці і сястрой.
23 жніўня ў Менску пасьля цяжкой хваробы памёр заснавальнік і дырэктар інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алесь Ліпай. Яму было 52 гады.