Названыя дата і месца разьвітаньня з Алесем Ліпаем

Алесь Ліпай

Разьвітаньне з Алесем Ліпаем пройдзе ў менскім храме Сьвятога Арханёла Міхаіла, піша БелаПАН. Разьвітацца можна будзе з 21:30 25 жніўня да 10:30 26 жніўня.

Пахаваюць Алеся Ліпая ў Рудзенску, побач з маці і сястрой.

23 жніўня ў Менску пасьля цяжкой хваробы памёр заснавальнік і дырэктар інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алесь Ліпай. Яму было 52 гады.