Супрацоўніцу аддзелу адукацыі на Меншчыне падазраюць у катаваньнях дзяцей

Ілюстрацыйнае фота

Сьледчы камітэт па Менскай вобласьці завёў крымінальную справу аб катаваньнях на былую супрацоўніцу аддзелу адукацыі аднаго з раёнаў Меншчыны.

Паводле сьледзтва, жанчына выхоўвала дзяцей у доме-інтэрнаце сямейнага тыпу і некалькі гадоў «сыстэматычна» зьбівала выхаванцаў.

З ініцыятывы сьледзтва 10 дзяцей былі прызнаныя пацярпелымі. Іх забралі зь сям’і падазраванай і аказваюць ім мэдыка-сацыяльную дапамогу.

Паводле ч. 2 арт. 154 «Катаваньне» жанчыне пагражае:

  • ад 1 да 3 гадоў абмежаваньня волі;
  • ад 1 да 5 гадоў турмы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Кожнае другое дзіця ў Беларусі становіцца ахвярай гвалту ў школе. ІНФАГРАФІКА