Сэрыя выбухаў здарылася на складах фэервэркаў у мястэчку Тультэпэк, што недалёка ад Мэхіка. У выніку здарэньня загінулі сама меней 24 чалавекі, піша AFP.
У ліку загінулых было некалькі ратаўнікоў, якія спрабавалі дапамагчы пацярпелым — прынамсі чатыры пажарныя і два паліцыянты. Параненыя яшчэ некалькі дзясяткаў чалавек.
Паводле мэксыканскага Агенцтва грамадзянскай абароны, выбухі пачаліся ў неліцэнзаванай майстэрні па вытворчасьці фэервэркаў. Матэрыялы, якія былі ў майстэрні, загарэліся і разьляцеліся вакол, сталі прычынай яшчэ чатырох выбухаў.
VIDEO: Rescue workers assess damage after the series of explosions at fireworks warehouses in the town of Tultepec, central Mexico, which led to the death of at least 19 people pic.twitter.com/anLbNPbn6B
— AFP news agency (@AFP) 6 июля 2018 г.
Dozens of people were killed in fireworks explosions in Tultepec, just north of Mexico City https://t.co/V8BFbCsToA #tictocnews pic.twitter.com/ajMHIyjcBS
— TicToc by Bloomberg (@tictoc) 6 июля 2018 г.
Тультэпэк — месца масавай нелегальнай вытворчасьці фэервэркаў і частых трагічных здарэньняў, зьвязаных зь іхнай вытворчасьцю. Месяц таму ў падобным інцыдэнце там загінулі сем чалавек. У сьнежні 2016 году ад выбухаў загінулі 42 чалавекі. Да таго ў васьмі вялікіх здарэньнях у Тультэпэку загінула агулам ня менш за 20 чалавек.
Нягледзячы на пастаянныя здарэньні, нелегальная вытворчасьць фэервэркаў не спыняецца.
«Гэта наша праца, гэта тое, як мы зарабляем на ежу, — сказаў AFP 63-гадовы мужчына, былы вытворца фэервэркаў, на месцы выбуху. — Палова гораду гэтым зарабляе на жыцьцё. Калі вы адзін з тых, каму не пашанцавала — ну вось, так яно і ёсьць. Мы проста павінны ісьці далей. Жыцьцё працягваецца».