Затрыманы старшыня Браслаўскага райвынкаму Дранеўскі — «Наша ніва»

Ілюстрацыйнае фота

Паводле непацьверджаных афіцыйна зьвестак, Уладзімір Дранеўскі затрыманы разам з жонкай і некаторымі падначаленымі проста з будынку Браслаўскага райвыканкаму. Аб гэтым газэце «Наша ніва» паведаміў чытач.

Як заяўляе «Наша ніва», зьвесткі аб затрыманьні пацьвердзілі «ў дзьвюх розных крыніцах», таксама чуткі аб затрыманьні нібыта праз хабар ходзяць па сацсетках. Дранеўскі, адзначае выданьне, адсутнічаў на парадзе 3 ліпеня ў Браславе.

Афіцыйных заяваў аб затрыманьні на момант публікацыі няма, сілавікі не даюць камэнтароў праз выходны дзень.

41-гадовы Дранеўскі працяглы час працаваў у галіне ЖКГ, у 2011 годзе быў названы «Чалавекам году Віцебшчыны», у 2015 годзе стаў старшынём Браслаўскага райвыканкаму.

Сага пра карупцыю працягласьцю чвэрць стагодзьдзя