Акупацыя Крыму Расеяй выклікала сур’ёзныя парушэньні правоў чалавека,— прадстаўнік ЗША

Курт Волкер.

Акупацыя Крыму Расеяй стала прычынай сур’ёзных парушэньняў правоў чалавека на паўвостраве.

Пра гэта 8 траўня на брыфінгу Хэльсынскай камісіі Кангрэсу ЗША заявіў спэцыяльны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ў пытаньнях Украіны Курт Волкер. Ён сказаў пра нязьменьнасьць палітыкі ЗША ў дачыненьні акупаванай украінскай тэрыторыі:

«Наша палітыка да Крыму відавочная — мы не прызнаём цяпер і не прызнаем у будучыні ажыцьцёўленую Расеяй анэксію Крыму. Уварваньне Расеі і акупацыя гэтага рэгіёну прывялі да сур’ёзных парушэньняў правоў чалавека », - сказаў амэрыканскі дыплямат.

Спэцпрадстаўнік Дзярждэпартамэнту таксама адзначыў наконт іншай некантраляванай урадам частцы тэрыторыі Ўкраіны, што «міратворчыя сілы ААН могуць разблякаваць выкананьне Менскіх пагадненьняў і прывесьці да аднаўленьня кантролю Ўкраіны над яе тэрыторыяй».

Узброены канфлікт на Данбасе працягваецца з 2014 году пасьля расейскай анэксіі Крыму. Украіна і Захад абвінавачваюць Расею ва ўзброенай падтрымцы сэпаратыстаў. Крэмль абвяргае гэтыя абвінавачваньні і заяўляе, што на Данбасе могуць знаходзіцца хіба што расейскія «добраахвотнікі». Паводле зьвестак ААН, за час канфлікту загінулі больш за 10 300 чалавек.