Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея пачала вучэньні ў анэксаваным Крыме і самаабвешчаных Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі


Расейскія вучэньні ў Крыме, архіўнае фота

Расея ў панядзелак пачала ракетныя і артылерыйскія вучэньні ў некалькіх рэгіёнах, уключаючы самаабвешчаныя Абхазію, Паўднёвую Асэтыю, анэксаваны Крым і вобласьці, прылеглыя да ўкраінскай мяжы. Пра гэта паведамляюць расейскія інфармацыйныя агенцтвы са спасылкай на прэсавую службу Паўднёвай вайсковай акругі.

У ваенным ведамстве заяўляюць, што ў вучэньнях задзейнічаныя каля васьмі тысячаў вайскоўцаў і амаль паўтары тысячы адзінак вайсковай тэхнікі, у тым ліку сучасныя сыстэмы залпавага агню. Вайскоўцы таксама адпрацоўваюць «камбінаваны» спосаб перакіданьня да месцаў правядзеньня вучэньняў – як у складзе калёнаў, так і чыгункай.

У Кіеве неаднаразова называлі актам агрэсіі ўзмацненьне расейскай вайсковай прысутнасьці ў Крыме пасьля яго анэксіі ў 2014 годзе. Сваю занепакоенасьць у сувязі з правядзеньнем расейскіх вучэньняў на паўвостраве і нарошчваньнем сілаў на мяжы з Украінай таксама выказвалі краіны Захаду.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG