Расейская паліцыя затрымала актывістаў, якія пратэставалі супраць сьмецьцевага палігону

Мітынг у Влакаламску супраць палігону «Ядрава», 1 красавіка 2018 году

Расейская паліцыя затрымала каля дзесяці актывістаў, якія ўдзельнічалі ў перакрыцьці пад’езду да палігону «Ядрово» ў горадзе Валакаламску непадалёк ад Масквы.

Раней у нядзелю некалькі соцень актывістаў, якія выступаюць супраць палігону, перакрылі пад’езд да яго. А напярэдадні на Валакаламскай шашы прайшоў мітынг супраць працы палігону бытавых адходаў «Ядрава», і празь некалькі гадзін непасрэдна каля ўезду на сьметнік сабраўся другі мітынг. Паводле зьвестак арганізатараў, прыйшло каля 500 чалавек.

Сытуацыя ў Валакаламску абвастрылася ў сакавіку пасьля выкідаў сьметнікавага газу на палігоне «Ядрава». Да мэдыкаў са скаргамі на дрэннае самаадчуваньне зьвярнулася мноства дзяцей.

Арганізатара пратэсту ў расейскім Валакаламску арыштавалі на 15 сутак