Суд у Маскоўскай вобласьці арыштаваў на 15 сутак аднаго з арганізатараў акцый супраць сьмецьцевага палігону «Ядрава» ў расейскім горадзе Валакаламску Арцёма Любімава. Яго абвінавацілі ў непадпарадкаваньні супрацоўніку паліцыі. Пра гэта ў твітэры паведаміў адвакат Любімава.
Іншага актывіста, Андрэя Жданава, асудзілі на 14 сутак за парушэньне правілаў парадку арганізацыі масавага мерапрыемства. Пра гэта ён распавёў Радыё Свабода.
Масавыя акцыі ў Валакаламску праходзяць ад пачатку году. Жыхары скардзяцца на выкіды газу са сьметніку «Ядрава». Сытуацыя абвастрылася пасьля таго, як дзесяткі дзяцей трапілі ў бальніцы са скаргамі на атручваньне газам са сьметніку.