«Машы дзесяць, Косьцю восем. Вось яны ўсе мае...» У Кемераве расьце колькасьць ахвяраў. ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

Жыхары расейскага Кемерава выйшлі на стыхійны мітынг раніцай 27 сакавіка, патрабуючы ад уладаў праўды пра тое, колькі чалавек загінула на пажары ў гандлёвым цэнтры.

Колькасьць ахвяраў, паводле сваякоў загінулых, дасягнула 300 чалавек. Улады кажуць пра 64. З 25 апазнаных — 13 дзяцей.

Пасьля пратэсту жыхароў Кемерава каля будынка адміністрацыі рэгіёну ініцыятыўную групу пусьцілі ў морг для падліку загінулых.

На мітынгу людзі крычаць «забойцы» і «фашысты», пратэстуюць супраць карупцыі, некаторыя патрабуюць адстаўкі ўраду.

Людзі на мітынгу ў Кемераве патрабуюць ад уладаў праўды. ФОТА

Раніцай 27 сакавіка прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прыбыў у Кемерава і ўсклаў кветкі ў памяць пра ахвяр трагедыі да мэмарыялу каля фасада будынка, куды людзі прыносяць мяккія цацкі, кветкі і фатаграфіі загінулых. Пуцін сустрэўся з групай грамадзян, якія ня вераць афіцыйнай інфармацыі. Ён запэўніў людзей, што ня варта верыць непацьверджанай інфармацыі, якая распаўсюджваецца ў сацыяльных сетках.

Пуцін, аднак, не стаў сустракацца з пратэстоўцамі каля рэгіянальнай адміністрацыі.

У Кемераўскай вобласьці абвешчаная жалоба з 27-га па 29 сакавіка.

Сьледчы камітэт Расеі абвясьціў, што супрацоўнік прыватнага ахоўнага прадпрыемства гандлёвага цэнтру «Зімовая вішня» ў Кемераве адключыў сыстэму апавяшчэньня, калі атрымаў сыгнал аб пажары. Яго затрымалі.

Большасьць ахоўнікаў гандлёвага цэнтра «Зімовая вішня» ў Кемерава, працавалі без ліцэнзіі, заявілі ў галіновым прафсаюзе «Каардынацыйны савет недзяржаўнай сфэры бясьпекі».

Па справе — акрамя ахоўніка, адключыць сыгналізацыю, таксама затрымалі:

  • дырэктара кампаніі-ўласьніка ГЦ,
  • арандатара памяшканьня, дзе, як мяркуецца, пачаўся пажар,
  • супрацоўніка і кіраўніка арганізацыі, якая адказвае за працу пажарнай сыгналізацыі.

Ізраільскі інжынэр-будаўнік: «Тое, што здарылася ў Кемераве, немагчыма ў Беларусі»

«Хлусьня напалову з замоўчваньнем». Тэлекрытыкі пра асьвятленьне Кемераўскай трагедыі на расейскіх каналах