Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стыхійны мітынг у Кемераве працягваецца, Пуцін не прыйшоў. ВІДЭА, ФОТА


Жыхары расейскага Кемерава выйшлі на стыхійны мітынг раніцай 27 сакавіка, патрабуючы ад уладаў расказаць праўду пра колькасьць загінулых падчас пажару ў тамтэйшым гандлёвым цэнтры. У сацыяльных сетках распаўсюджваецца інфармацыя аб тым, што ахвярамі трагедыі нібыта сталі некалькі сотняў чалавек.

Паводле апошніх афіцыйных зьвестак, у пажары загінулі 64 чалавекі. З 25 апазнаных — 13 дзяцей. Шэсьць чалавек яшчэ лічацца зьніклымі бязь вестак. Пасьля пратэсту жыхароў Кемерава каля будынка адміністрацыі рэгіёну ініцыятыўную групу пусьцілі ў морг для падліку загінулых.

На мітынгу людзі крычаць «забойцы» і «фашысты», пратэстуюць супраць карупцыі, некаторыя патрабуюць адстаўкі ўраду.

Раніцай 27 сакавіка прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін прыбыў у Кемерава і ўсклаў кветкі ў памяць пра ахвяр трагедыі да мэмарыялу каля фасада будынка, куды людзі прыносяць мяккія цацкі, кветкі і фатаграфіі загінулых. Пуцін сустрэўся з групай грамадзян, якія ня вераць афіцыйнай інфармацыі. Пуцін запэўніў іх, што ня варта верыць непацьверджанай інфармацыі, якая распаўсюджваецца ў сацыяльных сетках.

Пуцін, аднак, не стаў сустракацца з пратэстоўцамі каля рэгіянальнай адміністрацыі.

У Кемераўскай вобласьці абвешчаная жалоба з 27-га па 29 сакавіка.

Сьледчы камітэт Расеі абвясьціў, што супрацоўнік прыватнага ахоўнага прадпрыемства гандлёвага цэнтру «Зімовая вішня» ў Кемераве адключыў сыстэму апавяшчэньня, калі атрымаў сыгнал аб пажары. Яго затрымалі.

Большасьць ахоўнікаў гандлёвага цэнтра «Зімовая вішня» ў Кемерава, працавалі без ліцэнзіі, заявілі ў галіновым прафсаюзе «Каардынацыйны савет недзяржаўнай сфэры бясьпекі».

Па справе — акрамя ахоўніка, адключыць сыгналізацыю, таксама затрымалі:

  • дырэктара кампаніі-ўласьніка ГЦ,
  • арандатара памяшканьня, дзе, як мяркуецца, пачаўся пажар,
  • супрацоўніка і кіраўніка арганізацыі, якая адказвае за працу пажарнай сыгналізацыі.

«Машы дзесяць, Косьцю восем. Вось яны ўсе мае...» У Кемераве расьце колькасьць ахвяраў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:18 0:00

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG