Масавыя затрыманьні на плошчы Якуба Коласа ў Менску, адкуль Статкевіч зьбіраўся з шэсьцем. ФОТА, ВІДЭА

Затрыманьні на плошчы Якуба Коласа ў Менску

Праваахоўнікі затрымалі больш за 30 чалавек, якія прыйшлі на плошчу Якуба Коласа ў цэнтры Менску, дзе частка апазыцыі на чале зь Мікалаем Статкевічам зьбіраліся пачынаць шэсьце, не дазволенае ўладамі.

«Хапун» на плошчы Якуба Коласа ў Менску, адкуль Статкевіч зьбіраўся з шэсьцем. Фотагалерэя

​Як перадае карэспандэнт Свабоды, спачатку затрымлівалі ўсіх, хто меў пры сабе бел-чырвона-белыя сьцягі, кветкі, — «для высьвятленьня асобы». Потым пачалі затрымліваць усіх, хто знаходзіўся на плошчы.

Затрымліваюць Алену Талстую

«Затрымліваюць людзей, якія мелі мужнасьць прыйсьці ў сьвята на гэтую плошчу. Яны цяпер знаходзяцца ў аўтазаказках, — паведаміла ў жывым эфіры Свабоды сустаршыня руху салідарнасьці «Разам» Алена Талстая. — Мы прыйшліі, каб пакласьці кветкі да помніка Якуба Коласу, каб быць разам у гэты дзень. Супрацоўнікі прадстаўляюцца, просяць прад’явіць пашпарт, а пасьля праводзяць у аўтазак «для высьвятленьня асобы».

Your browser doesn’t support HTML5

Як затрымлівалі 25 сакавіка на плошчы Якуба Коласа. ВІДЭА

Падчас затрыманьняў прадстаўнік міліцыі настойліва папрасіў журналістаў не «перашкаджаць працаваць супрацоўнікам міліцыі».

Паводле праваабарончага цэнту «Вясна», агулам затрымана ад 30 да 50 чалавек, у тым ліку 9 назіральнікаў «Вясны», а таксама журналісты «Белсату» Кацярына Андрэева, Сяргей Кавалёў, Ігар Ільяш, Любоў Лунёва.

Як паведаміла сустаршыня руху салідарнасьці «Разам» Алена Талстая, затрыманых на плошчы Якуба Коласа ў аўтазаках адвезьлі ў Савецкі РУУС Менска.

Лідэра Беларускага нацыянальнага кангрэсу Міколу Статкевіча затрымалі ў Менску 25 сакавіка, сьцьвярджае ў Telegram-канале «Тунеядцы Беларуси» сусед палітыка. Тэлефоны Міколы Статкевіча і ягонай жонкі Марыны Адамовіч не адказваюць. Паводле некаторых зьвестак на 12.00, Мікола Статкевіч знаходзіцца ў Ленінскім РУУС Менску.

Затрыманьні 25 сакавіка ў Беларусі. Абнаўляецца

Статкевіч быў ініцыятарам правядзеньня шэсьця 25 сакавіка ў Менску. Заяўку ягоных паплечнікаў адхілілі, шасьцёх затрымалі напярэдадні. Цяпер у Беларусі працягваюцца прэвэнтыўныя затрыманьні.

Пры гэтым канцэрт у Менску і шэраг імпрэзаў дазволеныя практычна па ўсёй Беларусі.

#БНР100 у Беларусі і сьвеце. ЖЫВЫ БЛОГ