Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікола Статкевіч затрыманы ў Менску напярэдадні несанкцыянаванай акцыі

абноўлена

Мікалай Статкевіч, архіўнае фота
Мікалай Статкевіч, архіўнае фота

Лідэра Беларускага нацыянальнага кангрэсу затрымалі ў Менску 25 сакавіка, сьцьвярджае ў Telegram-канале «Тунеядцы Беларуси» сусед палітыка. Тэлефоны Міколы Статкевіча і ягонай жонкі Марыны Адамовіч не адказваюць.

Абноўлена, 12:55: Мікола Статкевіч у ЦІП на вуліцы Акрэсьціна, піша Naviny.by са спасылкай на ягоную жонку Марыну Адамовіч. Ён будзе адбываць 10 сутак адміністратыўнага арышту за адну з акцый, якая прайшла яшчэ ўвосень 2017 года. Жонка Статкевіча не выключае, што пад арыштам ён можа быць і больш працяглы тэрмін, бо супраць яго складзены яшчэ адзін адміністрацыйны пратакол, рашэньня суду па якім пакуль няма.

Абноўлена, 12:10: Паводле зьвестак «Вясны», Мікола Статкевіч у Ленінскім РУУС Менску.

Мікола Статкевіч быў ініцыятарам правядзеньня шэсьця 25 сакавіка ў Менску. Заяўку ягоных паплечнікаў адхілілі, шасьцёх затрымалі напярэдадні. Цяпер у Беларусі працягваюцца прэвэнтыўныя затрыманьні.

Пры гэтым канцэрт у Менску і шэраг імпрэзаў дазволеныя практычна па ўсёй Беларусі.

#БНР100 у Беларусі і сьвеце. ЖЫВЫ БЛОГ

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG