Жыцьцё ў праўдзе. У Менску ўшанавалі Вацлава Гаўла. ФОТА

Мілан Экерт, амбасадар Чэхіі ў Менску, расказаў пра жыцьцё і дзейнасьць Вацлава Гаўла, які цярпеў ад ціску камуністычнай улады, быў палітвязнем, папулярным драматургам, апазыцыйным дзеячом, арганізатарам супраціву і натхняльнікам Аксамітнай рэвалюцыі.

Уладзімер Някляеў аднёс Гаўла да такіх людзей, якіх цяпер Беларусі бракуе. Ён быў цэласны чалавек, у якога словы не разыходзіліся са справамі, казаў Някляеў. «Шмат якія народы Эўропы ішлі такім жа шляхам, як мы, мелі такія ж цяжкасьці, і я веру, што яшчэ пры маім жыцьці сытуацыя ў нас зьменіцца да лепшага», — сказаў Някляеў.

Станіслаў Шушкевіч назваў Гаўла героем, якога ворагі ненавідзяць і пасьля сьмерці, а сапраўдныя людзі паважаюць.

Юрась Губарэвіч (справа ў першым шэрагу)

Аляксандар Мілінкевіч

Мікалай Стакевіч, Павал і Вольга Севярынцы

Іна Кулей

У цэнтры — Ганна Канапацкая