Лінкі ўнівэрсальнага доступу

10 публікацыяў Свабоды пра Вацлава Гаўла ў дзень яго памяці


Выява Вацлава Гаўла на сядзібе Радыё Свабода ў Празе

18 сьнежня 2011 году памёр Вацлаў Гавэл, пісьменьнік, першы прэзыдэнт Чэскай рэспублікі. Ён быў вялікім дэмакратам і вялікім сябрам Беларусі.

Якое цяпер стаўленьне ў Чэхіі да спадчыны Гаўла? Ці месца філёзафу на троне? Хто мае рацыю — Гавэл ці Мак’явэлі? Ці прайшоў ува Ўсходняй Эўропе час Гаўлаў?

Вацлаў Гавэл. Любоў

«Апошні раз я так сьмяяўся над кнігай, калі перачытваў „Прыгоды бравага салдата Швэйка“. І „Дон Кіхота“». — Аляксандар Лукашук піша пра біяграфію Вацлава Гаўла «Havel. A Life».

Неадназначы Гавэл: спрытны філёзаф на троне ці чалавек пакліканьня?

Былы палітвязень, кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі двойчы асабіста сустракаўся з Вацлавам Гаўлам. У 2013 годзе калі знаходзіўся за кратамі, Бяляцкі быў уганараваны прэміяй імя Вацлава Гаўла Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.

Гавал пра аксамітную рэвалюцыю: Гэта коціцца як сьнежны ком. Хроніка падзеяў.

​Спадчына Вацлава Гаўла: У аб'ектыве сяброў​.

Сабраныя тут фатаздымкі - працы двух фатографаў, Богдана Голамічка і Томкі Немца, блізкіх сяброў Гаўла, якія злавілі моманты ягонага прыватнага жыцьця ў тую пару, калі былы дысыдэнт станавіўся кіраўніком дзяржавы.

Супрацоўніца міжнароднай арганізацыі Občanské Bělorusko (Грамадзянская Беларусь) Кацярына Шпацава ў праграме "Начная Свабода" расказвае пра ролю Вацлава Гаўла ў чэскім грамадзтве і пра разьвітаньне чэхаў з былым дысыдэнтам і прэзыдэнтам.

«Гавэл заўсёды абараняў важныя для яго каштоўнасьці»

Сустрэча Вацлава Гаўла зь Івонкай Сурвілай і Сяргеем Навумчыкам
Сустрэча Вацлава Гаўла зь Івонкай Сурвілай і Сяргеем Навумчыкам

Вацлаў Гавэл напісаў свае віншаваньні 15 сьнежня, у чацьвер. Яго супрацоўнік Марцін Відлак прыслаў тэкст, мы адразу пераклалі на беларускую, дадалі адрасы турмаў і калёній і паслалі назад. Праз тры дні сэрца першага прэзыдэнта Чэхіі спынілася. Піша Аляксандар Лукашук

Апошні ліст Вацлава Гаўла

​Вацлаў Гавэл віншуе беларускіх палітвязьняў

Сустрэча Василя Быкава і Вацлава Гаўла
Сустрэча Василя Быкава і Вацлава Гаўла

Васіль Быкаў: "Прыклад Гаўла грэў, поўніў сэрца надзеяй".

ТЭСТ. Гавэл і Беларусь. Што вы ведаеце пра вялікага сябра Беларусі?

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG