Пераможцам выбараў у Чэхіі стала партыя мільярдэра Бабіша

Андрэй Бабіш.

Рух мільярдэра Андрэя Бабіша ANO («Акцыя незадаволеных грамадзян») атрымаў пераканаўчую перамогу на выбарах у ніжнюю палату парлямэнту Чэхіі.

Згодна з папярэднімі вынікамі падліку галасоў, яна атрымала больш за 29 адсоткаў галасоў, істотна апярэдзіўшы правацэнтрысцкую Грамадзянскую дэмакратычную партыю, якая атрымала другое месца.

У парлямэнт прайшла рэкордная колькасьць партый — дзевяць, у тым ліку Пірацкая партыя, правыя папулісты Томіа Акамуры, камуністы і некалькі праэўрапейскіх партый. Назіральнікі адзначаюць посьпех папулісцкіх сілаў, да якіх адносяць і рух Андрэя Бабіша, і адносную няўдачу традыцыйных палітычных партый.

Рух ANO выступае, у прыватнасьці, за ўзмацненьне жорсткасьці міграцыйнай палітыкі Эўрапейскага Зьвязу, супраць сыстэмы квот для разьмеркаваньня уцекачоў па розных краінах ЭЗ.

Чакаецца, што прэзыдэнт Чэхіі Мілаш Зэман даручыць Бабішу сфармаваць урад. Аднак шэраг партый, якая прайшлі ў парлямэнт, ужо адмовіліся ўдзельнічаць у перамовах аб новым кабінэце. Яны абвінавачваюць Бабіша ў аўтарытарных тэндэнцыях. Акрамя таго, супраць яго нядаўна была распачатая крымінальная справа па абвінавачваньні ў фінансавых махінацыях.

Your browser doesn’t support HTML5

Мільярдэр-папуліст супраць карупцыі. Чэхія выбірае новы парлямэнт