Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Партыя мільярдэра Бабіша перамагае на выбарах у Чэхіі

абноўлена

Андрэй Бабіш галасуе.
Андрэй Бабіш галасуе.

У Чэхіі завяршыліся выбары ў парлямэнт. Паводле папярэдніх дадзеных, яўка выбарнікаў склала больш за 60 адсоткаў.

Паводле наяўных дадзеных, найбольшая колькасьць галасоў — больш за 30 працэнтаў, як і меркавалася, набіраюць правацэнтрысты з руху ANO ( «Так»). Яго ўзначальвае мільярдэр і былы міністар фінансаў Чэхіі Андрэй Бабіш. Назіральнікі дапускаюць, што менавіта Бабіш можа заняць месца прэм’ер-міністра, нягледзячы на абвінавачваньні ў карупцыі і злоўжываньні фондамі ЭЗ. Бабіш ня раз крытыкаваў ЭЗ, у тым ліку эўрапейскую сыстэму квот на прыём уцекачоў і патрабаваньні, зьвязаныя з пераходам на эўра.

Другое месца з 12 адсоткамі галасоў займае партыя «Свабода і прамая дэмакратыя» чэскага нацыяналіста Томіа Акамура. За камуністаў, Грамадзянскую дэмакратычную партыю і Пірацкую партыю прагаласавала прыкладна па 10 працэнтаў выбаршчыкаў. Усяго каля 8 працэнтаў галасоў атрымала вядучая партыя цяперашняй кіруючай кааліцыі — сацыял-дэмакраты.

Па прагнозах назіральнікаў, у парлямэнт можа прайсьці рэкордная колькасьць партый — да дзевяці, у тым ліку правыя і левыя эўраскептыкі.

Мільярдэр-папуліст супраць карупцыі. Чэхія выбірае новы парлямэнт
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:43 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG