Гібель людзей ад пажараў прывяла да адстаўкі прэм’ера Партугаліі

Сышоў у адстаўку прэмʼер-міністар Партугаліі Антоніу Кошта — на фоне хвалі крытыкі ўраду за няздольнасьць прадухіліць гібель людзей у выніку лясных пажараў.

За 4 месяцы ахвярамі бедзтва, выкліканага мацнейшай за 90 гадоў засухай, сталі больш за 100 чалавек.

17 кастрычніка невялікая апазыцыйная партыя прапанавала ўнесьці на галасаваньне ў парлямэнт пытаньне аб даверы да ўраду сацыялістаў, абвінаваціўшы яго ў недастаткова хуткай і эфэктыўнай рэакцыі на стыхійнае бедзтва.

Другая хваля лясных пажараў у паўночных і цэнтральных раёнах Партугаліі распачалася 15 кастрычніка. За гэтыя дні паўсталі сотні новых ачагоў узгараньня, загінулі больш за 40 чалавек.

Your browser doesn’t support HTML5

Шакалядка за бюджэтныя грошы. За што заходнія палітыкі падаюць у адстаўку