Дональд Трамп: Перамовы зь Кімам — марнаваньне часу

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зьвярнуўся праз Твітэр да дзяржсакратара Рэкса Тылерсана з папярэджаньнем, што той «губляе час» на перамовы з паўночнакарэйскім лідэрам.

«Я сказаў Рэкс Тылерсану, нашаму выдатнаму Дзяржаўнаму сакратару, што ён дарма марнуе час на спробы весьці перамовы з Маленькім Чалавекам-ракетай». Менавіта так прэзыдэнт ЗША саркастычна называе паўночна-карэйскага лідэра Кім Чэн Ына, адзначае заходняя прэса.

Такім чынам, Трамп адрэагаваў на суботнюю заяву Тылерсана пра спробы ЗША ўступіць у прамыя кантакты з Паўночнай Карэяй па праблеме ракетна-ядзернай праграмы Пхеньяну. Тады ж, у суботу зьявілася інфармацыя, што Пхэньян не зацікаўлены ў дыялёгу.

«Беражы сілы, Рэкс, мы зробім тое, што павінна быць зроблена!» цытуе агенцтва Reuters словы прэзыдэнта ЗША з Твітэру.