Па дадзеных агенцтва Reuters, 9 чалавек былі шпіталізаваны. Пра дзевяць пацярпелых паведаміла і тэхаская паліцыя. Аднаго з паліцэйскіх, якія працуюць на месцы здарэньня, шпіталізавалі з сымптомамі атручваньня чадным газам.
One deputy taken to hospital after inhaling fumes from Archem plant in Crosby. 9 others drove themselves to hospital as precaution.
— HCSOTexas (@HCSOTexas) August 31, 2017
Раней кіраўніцтва хімічнага завода Arkema правяло эвакуацыю сваіх супрацоўнікаў. Была абвешчаная эвакуацыя населеных пунктаў у радыюсе двух з паловай кілямэтраў ад прадпрыемства.
Паводле заявы кампаніі, з прычыны моцных ліўняў, выкліканых ураганам Harvey, тэрыторыю завода затапіла, і спынілася электразабесьпячэньне. У выніку зламалася сыстэма астуджэньня выбухованебясьпечных матэрыялаў. Цяпер рэчывы могуць падарвацца і выклікаць магутны пажар. Высокі ўзровень вады на тэрыторыі, а таксама адсутнасьць электрычнасьці не пакідаюць ніякіх шанцаў прадухіліць гэта, — заявіў кіраўнік кампаніі Arkema.
Updated: Crosby situation overview, potential effects on neighbors and more https://t.co/HwcMKmug1l
— Arkema Inc. (@Arkema_Inc) August 31, 2017
Harvey стаў самым магутным ураганам на тэрыторыі ЗША за апошнія 12 гадоў. Паводка, выкліканая ўраганам, забрала жыцьці як найменей 30 чалавек, больш за 30 тысяч эвакуіраваны. Шкода ацэньваецца ў дзесяткі мільярдаў даляраў. Сыноптыкі параўноўваюць яго з ураганам «Катрына», з прычыны якога ў 2005 годзе ў Новым Арлеане загінулі 1800 чалавек.