Сёньня госьцем інтэлектуальнага клюбу Сьвятланы Алексіевіч стане Ўладзімір Сарокін

Уладзімір Сарокін

Сустрэча пройдзе ў панядзелак, 29 траўня. Свабода будзе весьці жывую відэатрансьляцыю.

У панядзелак, 29 траўня, у інтэлектуальным клюбе нобэлеўскага ляўрэата пройдзе сустрэча зь пісьменьнікам Уладзімірам Сарокіным. Тэма — «Жорсткая славеснасьць». Суразмоўцам Сарокіна ў абмеркаваньні будзе беларускі культуроляг Аляксей Братачкін.

Уладзімір Сарокін — расейскі пісьменьнік, сцэнарыст, драматург, адзін з найбольш яркіх прадстаўнікоў канцэптуалізму і сац-арту ў расейскай літаратуры. Аўтар дзесяці раманаў, а таксама шэрагу аповесьцяў, апавяданьняў, пʼес і кінасцэнарыяў. Ляўрэат прэміяў Андрэя Белага, «НОС», «Вялікая кніга» і іншых. Кнігі перакладзены на дзясяткі моваў. Да студзеня 2017 году зьяўляўся членам Рускага ПЭН-цэнтру. У студзені 2017 заявіў аб выхадзе з ПЭН-цэнтру на знак пратэсту супраць дзеяньняў яго выканкаму.

Гасьцямі інтэлектуальнага клюбу Сьвятланы Алексіевіч ужо былі расейская паэтка, празаік, перакладчык, філёлаг і этнограф Вольга Седакова, расейскі палітоляг Станіслаў Бялкоўскі, літоўская пісьменьніца Рута Ванагайце, палітычны журналіст, аглядальнік, блогер Аляксандар Марозаў.