Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У інтэлектуальным клюбе Алексіевіч выступае расейская паэтка, якая прадказала «пуцінізм». Жывая трансьляцыя

абноўлена

Сьвятлана Алексіевіч

Нобэлеўская ляўрэатка па літаратуры сёньня адкрые ў Менску свой інтэлектуальны клюб.

Першая сустрэча адбудзецца ў Галерэі TUT.BY 7 сьнежня. Уваход па запрашэньнях. Онлайн-трансьляцыя мае пачацца ў 18.30.

У якасьці госьця зь лекцыяй «Зло» выступіць расейская паэтка, празаік, перакладчык, філёляг і этнограф Вольга Седакова.

Вольга Седакова
Вольга Седакова

Сьвятлана Алексіевіч кажа, што ня ведае роўных Седаковай сярод сучасных расейскіх інтэлектуалаў.

«У Вольгі вельмі дакладнае маральнае чуцьцё, яна ўмее раней за іншых фармуляваць думкі і прагназаваць будучыню. Яшчэ гадоў 10 таму яна арганізавала лекцыю „Пасрэднасьць як сацыяльная небясьпека“, дзе ўжо тады прадказала і пуцінізм, і тое, што наверх вылезе ашуканы і раззлаваны маленькі чалавек. А вінаватыя ў гэтым будуць дэмакраты», — сказала TUT.BY Сьвятлана Алексіевіч.

Плянуецца, што сустрэчы ў інтэлектуальным клюбе будуць ладзіцца штомесяц. Сярод гасьцей, якіх Сьвятлана Алексіевіч абяцала запрасіць на бліжэйшыя паседжаньні, — рэжысэр Аляксандар Сакураў, палітык і грамадзкі дзеяч Расеі Ірына Хакамада, вучоны-псыхалінгвіст Тацяна Чарнігаўская.

«Я на першай жа сустрэчы папрашу, каб у клюбе не было ніякай палітычнай мітынговасьці. Так мы нічога не дасягнем. Важней убачыць глыбінныя праблемы і намацаць той падмурак, які дапаможа думаючаму чалавеку выжыць. А такія людзі ў нас ёсьць, але ў апошні час інтэлектуалы адчуваюць сябе маргіналамі», — сказала Сьвятлана Алексіевіч.

Глядзець камэнтары (9)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG