Amnesty International асудзіла Беларусь за выдачу Азэрбайджану блогера Лапшына

Міжнародная праваабарончая арганізацыя арганізацыя Amnesty International асудзіла Беларусь за выдачу Азэрбайджану блогера Аляксандра Лапшына.

Amnesty International адзначае, што ў Азэрбайджане Лапшын знаходзіцца пад пагрозай катаваньняў, і нагадвае, што Беларусь у 1998 годзе ратыфікавала Канвэнцыю ААН супраць катаваньняў і бесчалавечнага ды прыніжальнага абыходжаньня. Паводле Канвэнцыі, «ніводная дзяржава-удзельніца не павінна высылаць чалавека ў іншую краіну, калі існуе небясьпека, што ён там падвергнецца катаваньням». Такім чынам, выдаўшы Лапшына, Беларусь ня выканала сваіх забавязаньняў у галіне міжнароднага права, датычнага правоў чалавека, лічаць у Amnesty International.

Акрамя таго, Міжнародная Амністыя выказвае заклапочанасьць умовамі ўтрыманьня Аляксандра Лапшына ў СІЗА ў Менску, дзе ён знаходзіўся да экстрадыцыі.

Паводле Amnesty International, Аляксандар Лапшын павінен быць неадкладна вызвалены ўладамі Азэрбайджану.