Парашэнка пра забойства Шарамета: Вінаватыя павінны быць пакараныя

Пятро Парашэнка

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка адрэагаваў на гібель вядомага журналіста Паўла Шарамета.

«Жудасная трагедыя ў Кіеве. Шок — іншых слоў няма. Ведаў Паўла асабіста. Спачуваю ўсім родным і блізкім», — напісаў Парашэнка ў Твітэры.

«Даручыў праваахоўным органам неадкладна расьсьледаваць гэтае злачынства. Вінаватыя павінны быць пакараныя», — падкрэсьліў прэзыдэнт Украіны.

У сераду раніцай у Кіеве ў выніку выбуху машыны загінуў вядомы журналіст, ураджэнец Беларусі Павал Шарамет.