Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітры Наважылаў: Паўла Шарамета паважалі ўсе, але любілі далёка ня ўсе


Павал Шарамет, фота 2007 году
Павал Шарамет, фота 2007 году

Адзін з кіраўнікоў інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Дзьмітрый Наважылаў працаваў разам з Паўлам Шараметам яшчэ ў 1990-я гады, калі ў Менску адкрылася Бюро Грамадзкага расейскага тэлебачаньня:

«Менавіта Павал Шарамет даў мне пуцёўку ў журналісцкую прафэсію — ён узяў мяне на працу на расейскі Першы канал. У 1996 годзе Павал быў прызначаны загадчыкам Беларускага бюро Грамадзкага расейскага тэлебачаньня і ўласным карэспандэнтам ГРТ па Беларусі. І я буду ўдзячны за гэта ўсё маё жыцьцё. Нягледзячы на маладосьць — а тады Шарамету не было яшчэ і 25 гадоў, ён быў маштабнай, аўтарытэтнай фігурай у журналістыцы. Глыбокія веды, харызма, бескампраміснасьць — гэта ўсё пра Шарамета. Працаваць зь ім было вельмі складана — бо Павал быў надзвычай патрабавальным і да сябе, і да калегаў, але вельмі цікава. Ён быў клясычным, чыстым журналістам у самым лепшым сэнсе гэтых словаў — без прымесяў. Паўла Шарамета паважалі ўсе, але любілі далёка ня ўсе. Даведаўшыся пра гібель Паўла, я доўга ня мог паверыць у гэта, думаў, што гэта нейкі фэйк. Гэта вялікая страта для журналістыкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG