Украіна стала першым пунктам, які абмеркавалі ўдзельнікі пасяджэньня Рады Расея-НАТО, паведаміў у сераду генэральны сакратар НАТО Енс Столтэнбэрг.
Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.
«У нас не было збліжэньня пазыцый», — заявіў ён на прэс-канфэрэнцыі, аднак падкрэсьліў, што ўдалося абмеркаваць шматлікія карысныя пытаньні.
Ён таксама паведаміў, што далейшыя пасяджэньні Рады Расея-НАТО адбудуцца, аднак іх даты пакуль ня вызначаны.
«Будуць новыя пасяджэньні Рады Расея-НАТО. На іх мы абмяркуем транспарэнтнасьць, зьніжэньне рызыкі, прапанову Расеі аб бясьпецы ў паветры ў раёне Балтыі», — заявіў ён на прэс-канфэрэнцыі ў Брусэлі.
Акрамя таго Столтэнбэрг заявіў, што НАТО занепакоенае частымі выпадкамі парушэньня рэжыму спыненьня агню ва Ўкраіне.
«Усе бакі, якія падпісалі менскія пагадненьні, павінны выконваць свае абавязаньні», — сказаў генэральны сакратар.