«У суботу а 21-й ужо далі сьвятло», — паведамілі Свабодзе жыхары вёскі Дубралёва. Там не было электрычнасьці 5 дзён — з 12 па 16 студзеня.
Свабода пісала, як пасьля ледзянога дажджу ў Асіповіцкім раёне чатыры дні без электрычнасьці заставаліся прынамсі пяць вёсак. У іх аднавілі электрычнасьць толькі празь дзень пасьля публікацыі рэпартажу.
«Мы ўжо згубілі надзею і паехалі ў горад, каб падзарадзіць прынамсі тэлефоны, — расказалі Свабодзе ў Дубралёва. — Потым прыехалі электрыкі са Шклоўскага раёну ды адрамантавалі ЛЭП. Вось з 21-й гадзіны ўжо маем сьвятло».
Паводле інфармацыі МНС, у нядзелю заставаліся прынамсі два населеныя пункты, дзе электрычнасьць не была адноўленая.