Ужо сёньня 19 лістапада: Міжнародны дзень мужчын, акцыя ў падтрымку галадоўнікаў з Бабруйскага заводу

Сябры Свабоднага прафсаюза Беларускага Алег Шаўчэнка, Аляксандар Варанкін, Аляксандар Грамыка, якія галадалі на знак пратэсту супраць званьненьня.

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ

Міжнародны дзень мужчын.

Менск, офіс Беларускага Кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) (вул. Якубава, 80, 15-ты паверх). У 11 гадзін адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная галадоўцы рабочых Бабруйскага заводу трактарных дэталяў і агрэгатаў. Рабочыя гэтага прадпрыемства Аляксандар Варанкін, Мікалай Жыбуль, Алег Шаўчэнка і Аляксандар Грамыка, звольненыя з прадпрыемства за прыналежнасьць да Свабоднага прафсаюзу, якія трымалі галадоўку пратэсту з 5 па 14 лістапада 2014 года, лідэр БКДП Аляксандр Ярашук, старшыня Свабоднага прафсаюзу беларускага Міхаіл Кавалькоў, а таксама сустаршыня «Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі» Павал Севярынец маюць намер падрыхтаваць пэтыцыю з патрабаваньнем аднаўленьня галадоўнікаў на працы і рэалізацыі іх права на сяброўства ў прафсаюзе. 19 лістапада пэтыцыя будзе пададзеная ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, а таксама ў Міністэрства прамысловасьці Беларусі.

Масква, перамовы кіраўнікоў МЗС Расеі і Вугоршчыны Сяргея Лаўрова і Пятры Сіярта.

Вашынгтон, урачыстая цырымонія адкрыцьця ў Капітоліі — будынку Кангрэсу ЗША — бюсту прэзыдэнта Чэхіі Вацлава Гаўла.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1190 — быў заснаваны Тэўтонскі ордэн.

1493 — экспэдыцыя Хрыстафора Калюмба адкрыла выспу Пуэрта-Рыка.

1942 — Савецкія войскі пачалі контрнаступ пад Сталінградам.

1982 — каманда «Дынама» (Менск) стала чэмпіёнам СССР па футболе.

1992 — Беларусь устанавіла дыпляматычныя адносіны з Малдовай.

У гэты дзень нарадзіліся:

1784 — Міхал Баброўскі, славіст і ўсходазнавец, філёзаф, сьвятар, які спрыяў узьнікненьню беларусазнаўства, першы беларускі скарыназнаўца, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту.

1881 — Уладзімір Марзон, беларускі хірург.

1908 — Мікола Засім, беларускі паэт.

1938 — Тэд Тэрнэр, амэрыканскі бізнэсовец, заснавальнік канала CNN.

Трэба ставіць перад сабой усё новыя мэты — нягледзячы ні на якія свае дасягненьні. Тады ў вас ня ўзьнікне пытаньня аб тым, дзеля чаго варта жыць.

Тэд Тэрнэр.

У гэты дзень памёрлі:

1557 — Бона Сфорца, польская каралева і вялікая княгіня літоўская, другая жонка Жыгімонта І Старога. Бона Сфорца шмат зрабіла для разьвіцьця беларускіх земляў і дзеля збліжэньня Беларусі з Заходняй Эўропай. З ініцыятывы каралевы Боны была праведзеная вялікая аграрная рэформа.

1889 — Ігнат Казлоўскі, мовазнаўца-славіст.

2007 — Язэп Сажыч, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, у 1982—1997 гадах — старшыня Рады БНР.

Калі б не БНР, не было б БССР. Калі б не было БССР, не было б незалежнай Беларусі.

Язэп Сажыч.

2008 — Алег Лойка, беларускі паэт, пісьменьнік і літаратуразнаўца. 2012 — Барыс Стругацкі, расейскі пісьменьнік-фантаст.

КАЛЯНДАР БАХАРЭВІЧА

Чэмпіёны імпэрыі 19 лістапада 1982 менскае «Дынама» становіцца чэмпіёнам СССР