Прапануем чарговую падборку анэкдотаў з украінскага інтэрнэту і рунэту, прысьвечаных украінcка-расейскаму канфлікту.
Вядома, я гляджу навіны! Але часам хочацца даведацца, што ж здарылася на самай справе.
Шкада, што сёньня «за фальсыфікацыю рэфэрэндумаў» у нашай краіне — гэта не артыкул, а тост...
Сэпаратысты выкралі Ляшка і запатрабавалі ў Турчынава 100 тысяч эўра за яго вызваленьне. Турчынаў прапанаваў сэпаратыстам 200 тысяч эўра з умовай, што Ляшко застанецца ў іх. Праз тыдзень сэпаратысты прапанавалі Турчынаву паўмільёна эўра, толькі б Турчынаў дзеля Бога забраў у іх Ляшка.
Ахметаў абверг заяву «народнага губэрнатара Данбасу» Губарава аб тым, што забясьпечвае тэрарыстаў грашыма:
— Мільён-другі, хіба гэта грошы? — дзівіцца алігарх.
Усю ноч піў з рускімі. Усю ноч яны распавядалі анэкдоты пра Расею і гучна рагаталі. Усю ноч яны пераконвалі мяне, што Расея — краіна кепскіх дарог і дурняў. Пад раніцу, калі я зь іх меркаваньнем пагадзіўся, набілі мне пысу.
«Данбаскі сындром» — гэта той самы стакгольмскі: яднаньне закладнікаў з тэрарыстамі, але на ўзроўні амаль цэлага рэгіёну.
Цімашэнка, паглядзеўшы фінал Эўрабачання, вырашыла адгадаваць бараду, каб перамагчы на выбарах.
— Навошта Парашэнка аб’яднаўся з Клічком?
— Каб праз год пасьля выбараў не пабілі.
Кажуць, у штабе кандыдата ад Партыі рэгіёнаў Міхаіла Добкіна патрабуюць ад
сацыялягічных цэнтраў павышэньня дакладнасьці апытаньняў.
Прычына — хібнасьць апытаньняў атрымліваецца вышэйшая за рэйтынг Добкіна.
На Маўзалеі Пуціна будзе напісана «АЛИНИН».
Улады Наваросіі просяць — калі ў Расею нам пакуль нельга, вярніце нам хаця б Януковіча з грашыма.
— Аўтамабіль Сіманенкі пасьля тэледэбатаў закідалі кактэйлямі Молатава.
— Нічога страшнага, бо Молатаў таксама быў камуністам.
— Навошта Расея адбудоўвае «жалезную заслону»?
— Настальгуе.
— А навошта спрабуе загнаць за яго былыя рэспублікі СССР?
— Засумавала.
Парадоксы Данбасу: там ня хочуць вучыць украінскую мову і пры гэтым патрабуюць, каб Данбас пачулі.
— Чуў, расейская ракета-носьбіт «Пратон» павалілася на зямлю падчас запуску на Байкануры.
— Слава Украіне!
На асколку «Пратона» выявілі надпіс: «Затокрымнаш!»
— Лохі вы ганебныя, маскалі, у вас кожны другі запуск няўдалы. А ў нас ва Ўкраіне яшчэ ні адна ракета ня выбухнула.
— Ня дзіўна, вы ж ракеты будаваць так і не навучыліся.
Я супраць лёзунгу: «Расея для рускіх!». Хай астатнія таксама папакутуюць.
— Кажуць, наступны ўсеўкраінскі круглы стол правядуць у Данецку.
— У Данецку можна правесьці толькі круглы акоп.
Вернікі-камуністы ведаюць, што калі быць сумленным, добра працаваць і не грашыць, то пасьля сьмерці патрапіш у СССР.