Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна анэкдотаў — 9

Belarus -- sad (merry) pictures, Russia, oil, prices
Belarus -- sad (merry) pictures, Russia, oil, prices

Прапануем чарговую падборку анэкдотаў з украінскага інтэрнэту і рунэту, прысьвечаных украінcка-расейскаму канфлікту.

Перад наступным тытульным боем Уладзімер Клічко здыме сваю кандыдатуру на карысьць Парашэнкі.

Ня варта перажываць, што Каламойскі зьбяднее на скупцы тэрарыстаў па 10 тыс. даляраў — ён перапрадасьць сэпаратыстаў іх гаспадарам: Ахмэтаву па 20 тыс. за штуку, а Пуціну па 30 тысяч.



Добра, што СБУ інфармуе: пачалася антытэрарыстычная апэрацыя, прыпынілася, працягнулася... Таму што ні тэрарысты, ні жыхары Данбасу гэтага не заўважаюць...



— Расейскія вайскоўцы ўжо другі месяц праводзяць вучэньні на мяжы з Украінай.

— Яны што, такія тупыя, што ніяк навучыцца не могуць?


— Моня, я нашу Ўкраіну зусім не разумею... мне ўсе паўтараюць, што мы ваюем з Расеяй!

— І шо? 

— На сёньняшні дзень вынікі ўкраіна-расейскай вайны — несуцяшальныя. Страты Украіны: 7 танкаў, 1 самаходная гаўбіца, 10 бронемашын, 2 верталёты і 1 самалёт. Здалося ў палон больш за 2 мільёны чалавек...... І шо ты думаеш?.... Расейская армія на вайну так да гэтага часу і не зьявілася!


Каб зьнішчыць Расею, ЦРУ прыдумала Інтэрнэт. Потым перадумала і прыдумала Пуціна...



Цягнібока пытаюцца:

— Вы адправілі смс, каб пералічыць грошы ўкраінскай арміі ?

— Не.

— Чаму?

— Ня ўпэўнены, што за мае 5 грывень купяць ядзерную бомбу.



Вачыма расейскіх СМІ:

— Увага! Да вас едзе "Правы Сэктар«.

— Выдатна! Мы ўжо гатовыя здымаць.

— Ды не ж, сапраўдны «Правы сэктар»!

Славакі пакуль не гатовыя пастаўляць газ на Ўкраіну бясплатна. Перамовы працягваюцца...


Адзін палкаводзец перайшоў Рубікон — другі адступіў за "поребрик".



Дзьве навіны для ЗША: добрая і дрэнная.

Добрая. Крым вярнуўся ў склад Украіны.

Дрэнная. Украіна вярнулася ў склад РФ.


Самалійскія піраты, якія захапілі ляйнэр з турыстамі з Эўропы, запатрабавалі выкуп: тры кілямэтры георгіеўскай стужкі, мора гарэлкі і прызнаньне іх мірнымі пратэстоўцамі.
Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG