Агляд падзеў мінулай начы і анонс на сёньня.
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама у размове з Уладзімерам Пуціным заявіў: мінулі дні, калі можна адвольна перасоўваць межы.
Паралельна ў Кангрэсе ЗША прагаласавалі за пакет дапамогі Ўкраіне ў 1 млрд даляраў.
Афіцыйныя прадстаўнікі ЗША таксама заявілі, што Злучаныя Штаты не прызнаюць рэфэрэндум у Крыме
Гэта не перашкодзіла гарсавету Севастопаля скапіяваць рашэньне крымскага парлямэнту аб рэфэрэндуме.
З усяго сьвету толькі сырыйскі дыктатар Башар Асад падтрымаў уварваньне Пуціна ва Ўкраіну.
А Эўразьвяз распачаў сэрыю санкцыяў супраць Масквы і паабяцаў і падпісаць пагадненьне з Украінай да прэзыдэнцкіх выбараў.
Былая кіраўніца ўраду Ўкраіны Юлія Цімашэнка распавяла эўрадэпутатам пра пагрозу рэфэрэндуму ў Крыме: «Украіну не загоніш у расейскую клетку».
Расейскія СМІ паведамілі, што зрынуты прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч ляжыць з інфарктам, яго стан цяжкі.
УНІАН ня верыць такім паведамленьням і шукае доказы, што Януковіч жывы.
Нідэрлянды арыштавалі мільёны эўра, якія могуць належаць людзям Януковіча.
Сёньня ў Маскве будзе знаходзіцца дэлегацыя крымскай Рады, якая ўчора ўхваліла рашэньне аб далучэньні да Расеі і папрасіла Пуціна пачаць анэксію. У Маскве таксама пройдуць акцыі супраць і ў падтрымку дзеяньняў Пуціна ва Ўкраіне.
У Сочы пачнуцца Паралімпійскія гульні, сёньня зборная Ўкраіны на іх мае вызначыцца, ці будзе ўдзельнічаць у спаборніцтвах.