Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Украіну не загоніш у рускую клетку», — Цімашэнка распавяла эўрадэпутатам пра пагрозу рэфэрэндуму па Крыме


Для пошуку «эўрапейскага, мудрага, законнага, годнага» шляху выхаду з крызісу ва Ўкраіне засталося вельмі мала часу, заявіла ў чацьвер лідэр партыі «Бацькаўшчына» Юлія Цімашэнка на зьезьдзе Эўрапейскай народнай партыі.

«Калі мы ўсе дазволім Расеі правесьці 16 сакавіка рэфэрэндум пад рулямі кулямётаў для анэксіі Крыму, то мы страцім Украіну. Але мы страцім ня толькі Украіну — мы страцім яшчэ стабільнасьць ва ўсім сьвеце. Сёньня ва Ўкраіне вырашаюцца глябальныя сусьветныя пытаньні. Я хацела б, каб мы проста былі адзінай камандай і рэагавалі на гэты выклік разам», — сказала яна на зьезьдзе палітычнага аб’яднаньня партый эўрапейскіх краін, якое мае найбольшае прадстаўніцтва ў Эўрапарлямэнце.



«У нашай рэвалюцыі не было нічога антырасейскага, мы паважаем рускі народ і я ведаю, што аднойчы — хутчэй, чым некаторыя думаюць — Украіна і Расея будуць найбольш плённае супрацоўніцтва і сяброўскія адносіны. Але для гэтага Крэмль павінен сёе-тое зрабіць. Крэмль павінен зразумець, што Украіна — гэта дзяржава, а не тэрыторыя, што Украіна — сувэрэнная нацыя, вольная аб’ядноўвацца з ЭЗ, калі таго захоча, што Украіна не васал, які паддаецца пастаяннаму шантажу, не калёнія, якую можна загнаць у нейкую рускую клетку. Мы — іншыя, мы — вольныя. І мы хочам іншага лёсу, чым нам сёньня прапануе Пуцін», — заявіла лідэр партыі «Бацькаўшчына», якая зьяўляецца ў ЭНП назіральнікам.

«І для таго, каб Крэмль зразумеў гэтую простую ісьціну, нам патрэбныя вашыя дзеяньні, нам патрэбна моцная Эўропа, якая заўсёды гаворыць адным голасам, ўводзіць рашучыя захады і рэалізоўвае пасьлядоўную стратэгію», — прыводзіць словы Юліі Цімашэнкі сайт партыі «Бацькаўшчына».

Таксама на зьезьдзе Эўрапейскай народнай партыі, які адбыўся ў ірляндзкім Дубліне, удзельнічаў Віталь Клічко, лідэр партыі УДАР, якая таксама ёсьць у ЭНП назіральнікам.

У сваім выступе ён, у прыватнасьці, заявіў, што ўкраінцы — гэта эўрапейцы, і папрасіў большай падтрымкі з боку Эўропы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG