Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Януковіч ляжыць з інфарктам, яго стан цяжкі – расейскія СМІ


Віктар Януковіч
Віктар Януковіч

У інтэрнэце зьявілася інфармацыя пра тое, што экс-прэзыдэнт Віктар Януковіч знаходзіцца ў цяжкім стане, паведамляе агенцтва УНІАН.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі Януковіч шпіталізаваны ў Маскве.
Пра гэта пішуць расейскія СМІ.

Як адзначае газэта «Московский комсомолец», спасылаючыся на сваю крыніцу, Януковіча ў цяжкім стане шпіталізаваны ў адну з мэдычных устаноў Масквы.

Паводле газэты, экс-прэзыдэнта шпіталізавалі з падазрэньнем на інфаркт.

«Стан яго здароўя ацэньваецца як «цяжкі». Афіцыйнага пацьверджаньня інфармацыі пакуль няма», – паведамляе выданьне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG