Выбух мэтэарыта над Расеяй

Астраномы цьвердзяць, што Чалябінск і яго навакольлі пацярпелі ад выбуху буйнога мэтэарыта, які ўзарваўся на вышыні 40-50 кілямэтраў над зямлёй.
Спачатку было меркаваньне, што гэты астэроід нейкім чынам зьвязаны з астэроідам, як набліжаецца да Зямлі. Сёньня а 18 гадзіне паводле цэнтральнаэўрапейскага часу гэты астэроід наблізіцца да нашай плянэты на адлегласьць 15-20 тысяч кілямэтраў. Гэта ў два разы бліжэй, чым вышыня арбіты некаторых геастацыянарных спадарожнікаў. У другой палове дня навукоўцы заявілі, што уральскі мэтэарыт ніяк не зьвязаны з астэроідам.

Паводле інфармацыі расейскіх уладаў, у атмасфэру Зямлі ўварваўся мэтэарыт памерам 10-15 мэтраў, які пасьля распаўся на часткі.

Атака астэроідаў на Чалябінск выклікала паніку сярод насельніцтва. Ёсьць параненыя. У многіх дамах ад выбухаў павыляталі шыбы і нават аконныя рамы. Абваліўся дах аднаго з цахоў. Улады адмянілі заняткі ў школах і параілі бацькам забраць дзяцей з дашкольных установаў. Паводле інфармацыі тэлеканалу "Вести-24", усе школы і дзіцячыя садкі Чалябінскай вобласьці зачыненыя з-за выбітых шыбаў. Зь перабоямі працавала мабільная сувязь.

Колькасьць людзей, якія пацярпелі ад выбітых шыбаў, пакуль ацэньваецца ў прыблізна тысячу чалавек.

Your browser doesn’t support HTML5

Сотні параненых у выніку выбуху мэтэарыта над Чалябінскам



Андрэй Мезін з Чалябінску: бамбанула прыстойна

Ва ўральскага мэтэарыта зьявіўся свой twitter-акаўнт


Гэта відэа было паказана расейскім тэлеканалам "Вести-24":
















Пажар на адным з заводаў у Чалябінску пасьля мэтэарытнай атакі на горад і вобласьць



Разбураная фабрыка ў Чалябінску



Так жартуюць у інтэрнэце

А так гэта выглядала ў сапраўнасьці