Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Андрэй Мезін з Чалябінску: бамбанула прыстойна


Андрэй Мезін у варотах беларускай зборнай па хакеі
Андрэй Мезін у варотах беларускай зборнай па хакеі

Беларус, які грае ў чалябінскім хакейным клюбе «Трактар», падзяліўся з мэдыямі сваёй рэакцыяй на метэарытны дождж.

«Спачатку смяяліся, але насамрэч сытуацыя вельмі сур’ёзная, таму што бомбанула прыстойна, — прыводзіць «РИА-новости» словы Андрэя Мезіна. — Я, прынамсі, знаходзіўся дома, гэта ў 9.20 было па мясцовым часе. У мяне карніз адваліўся, з разэтак слупы дыму павалілі. У той момант я думаю: «Што адбываецца, цяпер толькі б будынак не паваліўся». Калі шчыра, спалохаўся.
Калі шчыра, спалохаўся. Я сам вобліск ня бачыў, але грукат быў такі, што я падумаў: усё, вайна пачалася. З акна выглянуў паглядзець, што адбываецца, а там гэтая паласа дыму здаровая. Думаў, можа, самалёт падарваўся. У дамах шыбы повыбівала, у палацы, дзе залівачная машына выяжджае, вароты вырвала

Я сам вобліск ня бачыў, але грукат быў такі, што я падумаў: усё, вайна пачалася. З акна выглянуў паглядзець, што адбываецца, а там гэтая паласа дыму здаровая. Думаў, можа, самалёт падарваўся. У дамах шыбы повыбівала, у палацы, дзе залівачная машына выяжджае, вароты вырвала. Сур’ёзна ўсё. Гэта цяпер навіна нумар адзін у сьвеце.

Калі бабахнула, людзі з будынкаў выбягалі хто ў чым, усё не маглі зразумець, што адбылося. Раніцай ехаў міма інстытуту, там усе студэнты на вуліцы стаялі, праехаць было немагчыма. Прыехаў на стадыён, мы тут жа ў распранальні з хлопцамі знайшлі відэа. Нічога ня скажаш, прыгожыя кадры ... У нас народ з жартамі гэта ўсё ўспрыняў. Ні ў каго такога не бывала раней, прыродная зьява ўсё ж такі, і ўсе трохі ў шоку. Але панікі пакуль ніякай. І трэніроўку ў нас ніхто не адмяняў. Патрэніраваліся, і потым адразу пайшла эвакуацыя, усё ж такі ці мала што ... Маладзёжка павінна была гуляць сёньня, адмянілі матчы.

Толькі здаецца, што гэта дзесьці каля нас тут было, а кажуць, у Свярдлоўску, Кургане, Магнітцы і нават у Башкартастане гэта бачылі. Таму што ўспышка была, а потым выбух хвіліны праз тры. Добра, што ў мяне сям’я зьехала цяпер з Чэлябінску. А хлопцы ў камандзе, хто адвозіў дзяцей у садок, па хатах забралі. У дзяцей пярэпалах вялікі. Трэба думаць, калі шыбы выляталі. Дзецям мала не здалося, гэта самае галоўнае зараз: за іх перажываюць.

Зараз з трэніроўкі я паехаў у горад — пагляджу, што адбываецца. Наогул не да жартаў, вядома, і будзем чакаць, як далей будуць разьвівацца падзеі. Кажуць, што там яшчэ нейкі астэроід ў бліжэйшы час будзе праходзіць недалёка ад Зямлі, можа, гэта ад яго каменьчык адваліўся. Пакуль ніхто нічога ня кажа, але МНС пад кантроль сытуацыю ўзяло. Дзіўна, як яны гэта прапусьцілі. Зараз кажуць, што папярэджаньне было, але я, напрыклад, нічога ня чуў".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG