Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва ўральскага мэтэарыта зьявіўся свой twitter-акаўнт


Мэтэарыт, аскепкі якога праляцелі над Чалябінскай вобласьцю ў пятніцу, мае цяпер акаўнт ў Twitter.

Мэтэарыт, аскепкі якога праляцелі над Чалябінскай вобласьцю ў пятніцу, мае цяпер акаўнт ў Twitter. Першае паведамленьне зьявілася ў 9 раніцы па беларускім часе: «разарвала мяне. Упаў па ўсім Урале, ляжу ». Акрамя таго ў расейскім сеціве зьявіліся вершыкі, прысьвечаныя касьмічнаму аб’екту: «Нішто так не бадзёрыць, як зраніцы мэтэарыт».



Таксама карыстальнікі публікуюць шматлікія відэафэйкі. На адным з ролікаў на жылы раён Чалябінску зь неба падае велізарная куля, аскепкі якой разьлятаюцца ў розныя бакі. На іншым — агністая куля падае на прыпаркаваны аўтамабіль, пасьля чаго ён выбухае.


Мэтэарыты ў Беларусі


З мэтэарытнага дажджу ў Брагінскім раёне 1807 году знойдзена 13 экзэмпляраў (агулам 857,6 кг). Зь іх 5 захоўваецца ў беларускай калекцыі. Таксама ў беларускай калекцыі захоўваецца жалезны мэтэарыт масай больш за 300 кг, знойдзены ў 1954 каля вёскі Пукава Слуцкага раёну (цяпер Камсамольская Капыльскага раёну).

Яшчэ адзін каменны мэтэарыт выяўлены ў 1858 каля вёскі Цмень Столінскага раёна, яго вага 246 кг. Захоўваецца ў Вене ў Нацыянальным натуральна-гістарычным музэі, у калекцыі мэтэарытаў Расейскай акадэміі навук, у Нью-Ёрку ў Нацыянальным музэі натуральнай гісторыі.

У 1893 у вёсцы Забродзьдзе Івянецкага раёну выпаў каменны мэтэарыт, цяпер захоўваецца ў музэі Віленскага унівэрсытэта.

У 1965 годзе каменны мэтэарыт выпаў каля вёскі Чорны Бор Быхаўскага раёну. Яго частка захоўваецца ў Магілёўскім краязнаўчым музэі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG