Леанід Мажальскі: Калі мы будзем маўчаць, дамы і далей будуць будаваць

Так абаронца менскага мікрараёну Ўручча тлумачыць свой удзел у выбарчай кампаніі.
Ініцыятыўная група намесьніка жыльлёва-будаўнічага каапэратыву Леаніда Мажальскага сабрала каля 900 подпісаў за вылучэньне яго кандыдатам у дэпутаты Нацыянальнага сходу.

Мажальскі: «Пакуль ёсьць магчымасьць змагацца, будзем змагацца. Дамы каля нас наўрад ці ўжо адаб’ём, а вось тэрыторыю і яе добраўпарадкаваньне — яшчэ можна. Калі мы будзем маўчаць, то яны і далей будуць будаваць. Не чакаю, што ўдасца трапіць у парлямэнт, канечне. Я магу дайсьці да ўзроўню, куды прапусьцяць. Хоць бы ў выбарах паўдзельнічаць. Што далей — пакуль ня ведаю».

Леанід Мажальскі вылучаецца па 109-й, Уручанскай, выбарчай акрузе ў Першамайскім раёне Менску.

Па 109-й акрузе вылучаецца таксама лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч (ягоны стэнд на заднім пляне)