Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Надвор'е
На захадзе і ў цэнтры краіны хмарна, на ўсходзе — сонечна. Тэмпэратура ў Берасьці, Гародні і Гомелі — −7 −9 градусаў, у Віцебску і ў Магілёве — −15 −17, у Менску — −12 −13.
У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ:
У Менску, у офісе Аб’яднанай грамадзянскай партыі, пройдзе круглы стол з удзелам экспэртаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці на тэму: «Мільён новых працоўных месцаў»
Пачатак у 12.00.
* * *
У вечаровым эфіры «Свабоды» ― Зваротная сувязь: перадача «Званочкі», у якой Ян Максімюк камэнтуе тэлефанаваньні нашых слухачоў, і «Паштовая скрынка 111», дзе лісты слухачоў чытае і камэнтуе Валянцін Жданко.
* * *
Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1386: Вялікі князь літоўскі Ягайла з братамі Карыгайлам, Сьвідрыгайлам, Вігандам і сваімі баярамі прыняў каталіцтва і атрымаў імя Ўладзіслаў
1563: Пачатак аблогі Полацку маскоўскімі войскамі падчас Лівонскай вайны
1916: У Вільні пачалося выданьне газеты «Гоман»
1989: Завершаны вывад савецкіх войскаў з Афганістану
1970: Кампанія IBM прапанавала гнуткі магнітны дыск для захоўваньня інфармацыі — дыскету
У гэты дзень нарадзіліся:
1824 Антон Залескі, мастак, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гг.
1904: Ларыса Александроўская, беларуская опэрная сьпявачка
1912: Навум Перкін, беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік
1926 Мікола Ягаўдзік, вайсковец, дзеяч эміграцыі ў Бэльгіі і ЗША
1932: Мікалай Якавенка, беларускі скульптар
1959: Пятро Васючэнка, беларускі літаратуразнавец, крытык, пісьменьнік, драматург
У гэты дзень памерлі:'
1915 Раман Рагінскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863–1864 гг.1958 Язэп Рэшаць, рэлігійны і культурны дзеяч, тэоляг, публіцыст
Памятныя даты:
Сусьветны дзень дзяцей, хворых на ракДзень дзяржаўнасьці Сэрбіі (у памяць пачатку антытурэцкага паўстаньня ў 1804 годзе).
Дзень нараджэньня прарока Мухамада.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Без чалавечнасьці ня будзе й вечнасьці.
Пімен Панчанка
ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:
Алег Алкаеў: З уладай трэба размаўляць з пазыцыі сілы
Ці стане МАЗ філіяй КамАЗу?
Д. Муратаў: «За беларускіх палітвязьняў прасілі Саакашвілі і папа рымскі»
Тысячы пратэстуюць у Бахрэйне
Студэнтаў прымушаюць падпісаць зварот, які асуджае санкцыі Эўразьвязу