Бліц-агляд падзеяў і тэмаў на выходныя ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Добра накрывайцеся:
Ноччу да –6, затое днём +2 . І без ападкаў
Не праходзьте міма:
- Менск наведае міністар замежных справаў Латвіі Марыс Рыекстыньш. Гэта першы візыт кіраўніка латвійскага МЗС у Беларусь. Прадугледажнаы сустэрчы з прэзыдэнтам, прэмьерам і кіраўніком МЗС, а таксама з прадстаўнікамі Беларускага Хэльсінскага камітэту і прачытае лекцыю ў БДУ пра Ўсходняе партнэрства
Можа быць цікава:
- Пасяджэньне Саўміна пасьля рэзкай крытыкі з боку прэзыдэнта і патрабаваньня кадравых зьменаў
Там, дзе нас няма:
- На саміце Эўразьвяз ЗША у Вашынгтоне будуць абмярковайць зьмены клімату, фінансавы і экэканамічны крызыс, а таксама сытуацыю ў Афганістане і Іране
- Чэскі Канстытуцыйны суд будзе прымаць рашэньне аб адпаведнасьці Канстытуцыі краіны Лісабонскага трактату аб рэформе Эўразьвязу
Таксама ў гэты дзень:
- У 1882 ў сядзібе Акінчыцы нарадзіўся Кастусь Міцкевіч – клясік беларускай літаратуры, вядомы пад літаратурным псэўданімам Якуб Колас
- У 1941 годзе ў расейскім Уральску на 55 годзе жыцьця памёр беларускі пісьменьнік Самуіл Плаўнік – Зьмітрок Бядуля
Цытата на пямяць:
А ўсё ж каханьне – гэта нейкая хвароба, боль і пакута. Яна ахоплівае ўсяго, не дае спакою, спараджае няясныя парывы і вялікі смутак
Я. Колас