Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 29 кастрычніка


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў новага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ТРОХІ ПАКРАПАЕ ЎДЗЕНЬ...


...але раніцай і надвячоркам толькі хмарна. Тэмпэратура: +2 — +5.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


- Прэзэнтацыя кнігі "Расстраляная літаратура" з сэрыі "Беларускі кнігазбор". Менск, музэй гісторыі беларускай літаратуры, 17:00.

- У менскіх тэатрах працягваецца міжнародны фэстываль тэатральнага мастацтва "Панарама". Пачатак спэктакляў у 19:00.

ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


- Брус Спрынгстын, "U-2", Эрык Клэптан, "Мэталіка" і іншыя зоркі рок- і поп-музыкі выступаюць на супольным двухдзённым канцэрце, прымеркаваным да 25-х угодкаў заснаваньня гэтак званай "Залі славы рок-н-ролу". Нью-Ёрк.

- Двухдзённы саміт Эўразвьязу. Брусэль.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


- "Чорны аўторак" — абвал цэнаў на нью-ёркскай біржы ў 1929, які пачаў самы сур’ёзны эканамічны крызіс у сусьветнай гісторыі.

- "Чорная дата" ў беларускай літаратуры — у ноч гэтага дня ў 1937-м органы НКУС расстралялі беларускіх пісьменьнікаў Анатоля Вольнага, Платона Галавача, Алеся Дудара, Міхася Зарэцкага, Юрку Лявоннага, Валерыя Маракова, Міхася Чарата і дзясяткі іншых прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі.

- У 1989, на Дзяды, адбылося шэсьце ў Курапаты, мітынг-рэквіем і ўсталяваньне Крыжа Пакуты, які быў асьвячаны прадстаўнікамі чатырох хрысьціянскіх цэркваў. З таго моманту пачалася народная мэмарыялізацыя Курапатаў.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:


"Ты на неба глядзіш, там ня зоры,
А там кроў, як на столі турэмнай.
І твой крык толькі рэха паўторыць
І схаваецца ў цемры падземнай,
І травой прарасьце праз каменьне,
І ажывіцца ў сэрцах людзкіх:
“Не паставіць народ на калені
Нат забіўшы паэтаў усіх!"


(Валеры Маракоў — "Баляда")
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG