Якія адносіны паміж Лукашэнкам і Пуціным?

У Менску праходзіць паседжаньне ўраду "саюзнай дзяржавы" Беларусі і Расеі. Старшынюе кіраўнік ураду Расеі Ўладзімер Пуцін. ДЫСКУСІЯ НА СВАБОДЗЕ.

Раней Аляксандар Лукашэнка публічна абвінаваціў Расею ў тым, што яна не дае крэдытаў сваім грамадзянам на набыцьцё беларускіх трактараў. А беларускі прэм’ер Сяргей Сідорскі скарадзіўся на гэта дзяржсакратару Паўлу Барадзіну. Уладзімер Пуцін адказаў, што лічыць немэтазгодным выкарыстоўваць расейскія крэдытныя рэсурсы для закупаў беларускай сельскагаспадарчай тэхнікі.