Канфлікт дасягнуў Лібана

Cёньня раніцай ізраільскі горад Нагарыя быў абстраляны з боку Лібана.

Прадстаўнікі ізраільскай паліцыі паведамілі, што з боку Лібана было выпушчана некалькі ракет.

Паводле службы хуткай дапамогі "Маген Давід Адом", двое ізраільцян лёгка параненыя, яшчэ некалькі чалавек шпіталізаваны ў стане нэрвовага шоку.

Ізраільскія войскі ў адказ на ракетны абстрэл з боку Лібана абстралялі лібанскую тэрыторыю.

Напярэдадні лідэр лібанскага ісламіскага руху “Хэзбала” шэйх Хасан Насрала заявіў пра магчымасьць уступленьня ў вайну з Ізраілям з-за вайсковай апэрацыі, якую праводзіць ізраільскае войска ў паласе Газа.

У выступе на мітынгу ён ня выключыў «любых варыянтаў» у адказ на “крывавую бойню ў Газе”, і заклікаў баевікоў арганізацыі быць гатовымі да адкрыцьця “другога фронту”.

Пакуль "Хэзбала" не ўзяла на сябе адказнасьць за ранішнія абстрэлы.