Газэта “Ніва” — у краме канфіскату

“Ніва”, тыднёвік беларусаў Польшчы

У памежным з Польшчай раённым цэнтры Бераставіца ў мэблевай краме прадаюць газэту беларусаў Польшчы “Ніва”, якая выдаецца ў Беластоку. 41 асобнік газэты патрапіў у продаж з мытні як канфіскаваны тавар.

Газэту перадалі ў краму з мытні, як і іншыя канфіскаваныя тавары. Пра гэта нашаму радыё паведаміла загадчыца крамы, спадарыня Людміла.

“Мы атрымалі з мытні канфіскат, 41 асобнік, і прадалі толькі дзьве газэты па 1 тысячы рублёў. У нас два нумары — за 21 і 28 верасьня”.

Спадарыня Людміла кажа, што мясцовыя жыхары асабліва газэтай не цікавяцца, бо маюць
Усё, што канфіскуюць малымі партыямі, усё ў нас
шмат іншых праблемаў. Яна таксама яе не чытала. Я запытаў, а зь якімі яшчэ таварамі прадаецца разам газэта “Ніва”?

“Сурвэткі для кухні, ёсьць яшчэ сурвэткі вінілавыя, трошкі сувэніраў: каты, сабакі, слонікі, стужка для ацяпленьня, некалькі шынаў, падсьвечнікі, адзеньне сякое-такое, трошкі абутку. Розны тавар. Усё, што канфіскуюць малымі партыямі, усё ў нас”.